alenakropka (alenakropka) wrote,
alenakropka
alenakropka

праўда пра людзей

А цяпер, мілыя людзі, я раскажу вам пра вас(гэта значыцца пра нас) адну рэч.

Кожны з нас мае мары, і мэты, і пачуццё магчымасці чагосьці чароўнага і новага, чагосьці, што павінна адбыцца.

 Так, так, абавязкова-непазбежна адбыцца: феерычна і ўпершыню, дзякуючы нам і для нас.... ну, нават калі не знашай падачы і не для нас эксклюзіўна, дык абавязкова з  удзелам нашым асабістым:)

Мы збіраемся і едзем - далёка-далёка, ці ў бліжэйшую сталіцу. Мы шукаем справы, ажыццяўляем нешта неверагоднае для тых, ранейшых нас, якія яшчэ не пусціліся ў падарожжа...У кожным нашым учынку, у кожным дні, што поўніцца працай, цярпеннем, асалодай перамогі або роспаччу мы заўсёды спадзяемся, што кожную хвіліну можам вярнуцца у мястэчка, горад, дом, які пакінулі. Вярнуцца і адшукаць там сябе. Вярнуцца, КАБ АДШУКАЦЬ там сябе, і упэўніцца, што не згубілі тое ядро, якое ёсць МЫ.

Дык вось, мілыя людзі... Пакідайце сябе гэтую надзею. Любіце яе і не разбурайце. Гэта ваш самы непахісны падмурак. Не нішчыце яго.

Не вяртайцеся, каб убачыць, што вас там ужо няма. Там толькі той, што прыехаў - зусім іншы чалавек.

І мне падаецца, што ён, гэты чалавек - ён падмануў мяне тады, напачатку зорнага шляху...

 


Tags: проза
Subscribe

  • ...

    Каханне. Здараецца… Здараецца так, што аднойчы разумею: ёсць нешта ўва мне, што мне больш не прыналежыць, што не-маё. Я прачынаюцся і…

  • Трыпцiх. Частка 3.

    Цудоуная рэч - проза. Яе можна пакiдаць незавершанай. А вось лёс, усе гэтыя чалавечыя гiсторыi, усе гэтыя сляды, якiя усё адно цягнуцца за кiмсьцi,…

  • Пачатак кнігі. " Дом на двух"

    - А давай лепш паедзем кудысьці да вялікай вады… - Чаму? Ты больш не хочаш наведаць Кракаў? - Я хачу… але мне хочацца возера. Юрась усміхаецца. -…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments