alenakropka (alenakropka) wrote,
alenakropka
alenakropka

...

Каханне.
 
Здараецца…
Здараецца так, што аднойчы разумею: ёсць нешта ўва мне,
што мне больш не прыналежыць,
што не-маё.
 
 Я прачынаюцся і цягаюся з гэтым чужым пад небам. Па справах,  а магчыма без мэты,
 занятая, апантаная прагай поспеху, і прагай спакою, якога ніяк не дасягаю,
які немагчымы,
таму што хочацца быць  сабой.  Але як гэта? Ніхто не адкажа.
А перабор варыянтаў патрабуе руху. І гэты рух стварае неспакой.
 
Як мячык – скачу і падаю. І падымаюся ў паветра.
Удар, яшчэ адзін.
Яшчэ.
 І вышыня.
А чужое ўва мне, не сваё –
застаецца.
Не вытрасці яго, ніяк не пазбавіцца.
 
І так змучана я гэтым, і так скалечана,
аднак нікому таго не даверу, што ўва мне –  не-маё.
 
Вось вы кажаце – так кахаю, што гатовы кожнаму крычаць пра гэта…
А я крычу ўсім няпраўду . Проста так.  Дзеля жарту – няўмысна.
Пра сябе і тых, хто спадзяваўся звярнуць маю ўвагу. Пра сябе і некага выдуманага.
Не пра сябе.   Пра некага выдуманага.
 І пра іншых.
 
А пра не-маё –  маўчу. І не таму, што я яго прысвоіла.  Гэта яно скрала мяне.
 І так мне самотна, што хоць у калодзеж кідайся.
А той, хто здольны дапамагчы,
Той, каму ты дазволіш сабе дапамагчы з гэтым не-тваім –
 уяўляеце,
ён толькі адзін.
 
Адзін,
 адзіны, каго падпусціш.Каму дазволіш сказаць, што тваё-нетваё – гэта не кепска,
 гэта самае лепшае.
 І што ён дазваляе табе пакінуць гэтае не-сваё табе ва ўласнасць,
бо гэтае не-тваё – яго. 
Тое, што гэтае не-тваё з табою для яго шчасце.
Толькі ты ніколі не будзеш яму падказваць. Інакш усё пераўтворыцца ў несапраўднае.
Трэба, каб ён сам пра ўсё гэта здагадаўся, яшчэ хутчэй, чым ты гэта ўсё ўнутры сябе да канца зразумееш.
І тады надыдзе шчасце.
Думаю, звычайна ўсё гэта займае гадоў пяць.
 
Караблік, які я адпускаю.
Здараецца…
Што застаюцца толькі двое – ты і не-тваё з табой. І гэта горш за ўсё, бо гэта азначае нічога.
 
Нічога не адбылося, не здзейснілася, не ажыццявілася.
Гэта не халера , не сухоты – ты паправішся.  
Смерць будзе імгненнай і лёгкай,
 аднаўленне – абавязковым.
Ты ўваскрэшнеш дакладна столькі ж разоў,
колі была забітая. Але гэта ўжо будзеш адно толькі ты…
 
Я заўважыла, што гэта вельмі небяспечная гульня.
Кожны раз аднаўляешся з нейкім новым заганам.
 Напрыклад, першы раз траціш слых. Да цябе звяртаюцца з прызнаннем, абяцаюць паў-сонца, месяц з неба, скарбы  мора…
А ты проста больш не рэагуеш. Проста не чуеш больш.
Пасля чарговага задзіночання траціш нешта яшчэ. Напрыклад ногі.
Чалавек  прыхільны да цябе ўсім сэрцам, а ты не ідзеш яму насустрач.
І ён думае, што ты не давяраеш. А ў цябе проста няма ног.
 
Далей траціш голас. І ён думаеш, што ты не адказваеш, таму што ігнаруеш,
 або нічога не адчуваеш.
 А ты адчуваеш, і сэрца тваё гарыць…проста больш няма голасу, які ты згубіла на шляху да вашай сустрэчы.
 І ўсе лічаць, што сэрца тваё халоднае.
 
Так можа доўжыцца бясконца. Якая злая, небяспечная гульня. Яна заўжды палохала мяне.
 
Попел з таго, што траціла,
я ссыпала ў папяровы белы караблік і пускала па празрыстай светлай плыні.
 Караблік спяшяўся па вадзе і знікаў з вачэй. А калі ўжо не было, што праводзіць позіркам,
 я глядзела вакол і разважала, колькі ж маіх маленькіх караблёў сплыло,
намокла
 і разышлося на кавалачкі,
 бязважкія часцінкі і думкі: на колер сонца ў халодным паветры,
на дрэвы, на шум вады, на гукі голасу людзей, на крокі недзе блізка і далей…
 
Я глядзела вакол, і вочы мае не знікалі.
Таму,
 нават калі раптам аднойчы ў мяне больш нічога не будзе,
са мной застанецца зрок.
Я не здолею ўявіць загаддзя, але калі ўбачу, адразу буду ведаць, што гэта яно-
каханне.

Проза.

Цудоуная рэч - проза. Яе можна пакiдаць незавершанай.
А вось лёс, усе гэтыя чалавечыя гiсторыi, усе гэтыя сляды, якiя ўсё адно цягнуцца за кiмсьцi,
хто iдзе...
 Сляды - гэта проза, а той, хто iдзе -  лёс,
якi усё адно доужыцца, нават пасля кульмiнацыi і развязкi. 
 
 Дык вось:
 здараецца...
 …мы становiмся мудрымi. Мудрымi не азначае нешчаслiвымi. Мудрымi не азначае старымi.
 Мы можам быць шчаслiвымi мудрымi. Можам быць няшчаснымi.
 Можам быць у 70 год, можам быць у 22.
 
 Мудрасць - азначае тое, што
мы
МОЖАМ БЫЦЬ.
Можам быць далей.
 Быць каханымi.
 Быць змушанымшi цярпець здраду.
Або пабоi.
 Або прысутнасць i дабрыню чалавека, якi нас...
 
 ...якi ўзяу нас да сябе.
 
 Назаусёды. Проста так. Верна.
 Нават без спадзяванняў  на ўзаемнасць.
 
 Раптам аказваецца, што у нас ёсць каханне - сапраўднае. Але мы не там. Мы не яго.
 
 Яно клапоцiцца пра нас, але, ўрэшце рэшт
 мы памiраем .
 мы ўсмiхаемся, а ўсе вакол плачуць…
 І мяркуючы па тым,
 што мы плакалi, а iншыя ўсмiхалiся, калi мы толькі нарадзiлicя,
 усё мяркуюць:
 у яго / у яе
 было iдэальнае жыццё...
 
 I калi блізкі да таго, што было яна
 закрывае яе вочы,
 узiраецца ў iх апошнi раз -
 
бачыць там зорку на дне.
 
 Бачыць, што гэта не зорка.
 
 Гэта вяршыня айсберга, з якiм чалавек змагаўся,
 якi днямi-тысячагоддзямi яго сэрца спрабавала растапiць...
 
 Адкуль ён, лёд,
 адкуль гэта?
 Некалi гэта было тое, што не-яе...





Tags: проза
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments