alenakropka (alenakropka) wrote,
alenakropka
alenakropka

Цытаты мяне. Месяц сакавік.

Цытаты мяне. Месяц сакавік. Дзённікі.


“ Твой Дом – таксама мой,
…і толькі Тваё Сэрца-
маё сэрца”.
Калі не чутнае…калі не адгукнецца…
Калі іду па вуліцы,
На крохкія асколкі наступаю -
сэрца, сэрца … Сэрцы


людзей, якія
для кахання здраду здзейснілі
і тых,
што прабачалі;
якія з горшым замірыліся –
і тых, што не згаджаліся: безабароныя абаранялі
самі,
біліся;
якія абяцалі не кідаць –
і тых, што пакідалі,
якія неслі, клапаціліся – і тых,
якія
не ўтрымалі
ўсё ж тку…
…якія разлічылі ўсё – і памыліліся.


Калі ўсё скончана, калі не застаецца
месца
мне ў сэрцы іншым
і ў ва мне
дзеля самога сэрца…

не існую…

Ён нада мной па-добраму смяецца:
Ты кепска вучышся:
…тольі Маё Сэрца – тваё сэрца…
такое не паб’ецца,
не спыніцца.
Такое застанецца.
Пабудзе тут з яшчэ з адным з людзей –

і вернецца

спакойным і свядомым…
- Яно вяртаецца?
- У Мой Дом, які яго завецца
домам )
Tags: вера, вясна, девушка, каханне, любовь, религия, страсть
Subscribe

  • стихи

    После того, как по распределению n-е количество лет назад поработала в исполкоме в Витебске, не могла больше писать. Совсем. Ну, скажем прямо, и…

  • Трыпцiх. Частка 1.

    Каханне. Маім бацькам, Вікторыі і Віктару, прысвячаю. Здараецца…Здараецца так, што аднойчы разумею: ёсць нешта ўва мне, што мне больш не…

  • Калі было б магчымым ажыццявіць

    У адной з рассылак патрапілася пытанне: Калі было б магчымым здзяйсненне аднаго Вашага жадання, пры ўмове, што яго трэба сфармуляваць за дзве…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments