alenakropka (alenakropka) wrote,
alenakropka
alenakropka

Трыпцiх. Частка 3.

 Цудоуная рэч - проза. Яе можна пакiдаць незавершанай. А вось лёс, усе гэтыя чалавечыя гiсторыi, усе гэтыя сляды, якiя усё адно цягнуцца за кiмсьцi, хто iдзе...Сляды - гэта проза, а той, хто iдзе - гэта наш лёс, якi усё адно доужыцца, нават пасля кульмiнацыi. I пасля развязкi.

Дык вось:
здараецца...
Мы становiмся мудрымi. МудрыМi не азначае нешчаслiвымi. Мудрымi не азначае старымi. 
Мы можам быць шчаслiвымi мудрыМi. Можам быць няшчаснымi.
Можам быць у 70 год, можам быць у 22.

Мудрасць - гэта тое, што мы МОЖАМ БЫЦЬ.
Можам быць далей.
Быць каханымi.
Быць змушанымшi цярпець здраду.
Або пабоi.
Або прысутнасць i дабрыню чалавека, якi нас...

...якi узяу нас да сябе. 

Назаусёды. Проста так. Верна.
Нават не спадзяючыся на узаемнасць.

Раптам аказваецца, што у нас ёсць любоу - сапраудная. Але мы не там. Мы не яе.

Яна клапоцiцца пра нас, але урэшце рэшт
 мы памiраем . 
мы усмiхаемся, а усе вакол плачуць,
и мяркуючы па тым,
што мы плакалi, а iншыя усмiхалiся, калi мы нарадзiлicя,
усё мяркуюць:
у яго  / у яе
было iдэальнае жыццё...

I калi любоу закрывае яе вочы,
узiраецца у iх апошнi раз - 
бачыць там зоркуна дне.

Бачыць, што гэта не зорка.

Гэта вяршыня айсберга, з якiм чалавек змагауся 
якi днямi-тысячагоддзямi спрабавала растапiць яго сэрца...

Адкуль ён, адкуль гэта?
Некалi гэта было тое, што не яе...
Tags: проза
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments