Tags: дзяўчаты

выяваАлена

Калі было б магчымым ажыццявіць

У адной з рассылак патрапілася пытанне: Калі было б магчымым здзяйсненне аднаго Вашага жадання, пры ўмове, што яго трэба сфармуляваць за дзве хвіліны, што б Вы напісалі?
І вось мне, нібыта сур'ёзнаму, рацыянальна-разважліваму чалавеку, з прэтэнзіяй нават на творчую арыгінальнасць, нічога лепшага за " Каб каханне было. Сапраўды" у галаву не прыходзіць. Паглядзела-паглядзела я на тыя радкі і вырашыла - вартае жаданне.
Такім чынам, КАБ КАХАННЕ ІСНАВАЛА. САПРАЎДЫ.